Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 чэрвеня 2018, 17:17

Беларусь у студзені-красавіку павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 24,4 працэнта

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у студзені-красавіку 2018 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 24,4 працэнта да $13,1 млрд. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаўся ў суме $26 млрд, што на 24,1 працэнта больш, чым у студзені-красавіку 2017 года. У тым ліку экспарт склаў амаль $13,1 млрд (рост на 24,4 працэнта), імпарт - больш як $12,8 млрд (рост на 23,7 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала $269,2 млн, павялічыўшыся на 75,9 працэнта.

Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 24,6 працэнта да $21,8 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 25,3 працэнта да $10,5 млрд, імпарт - на 23,9 працэнта да $11,3 млрд. Сальда склалася адмоўным у памеры $847,5 млн (у студзені-красавіку 2017 года яно таксама было адмоўным і складала $781,6 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг адзначаны на ўзроўні $4,2 млрд (121,6 працэнта да студзеня-красавіка 2017 года). Экспарт паслуг склаў $2,7 млрд (121,1 працэнта), імпарт - $1,5 млрд (122,3 працэнта). Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае на ўзроўні $1,1 млрд (на 19,5 працэнта павялічылася ў параўнанні са студзенем-красавіком 2017 года).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі