Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь у I квартале атрымала Br3,1 млн ад "падатку на Google"

Эканоміка 08.05.2018 | 18:13
Фота з архіва
Фота з архіва

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя кампаніі-пастаўшчыкі электронных паслуг пералічылі ў I квартале ў бюджэт Беларусі ПДВ на Br3,1 млн. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

"Па выніках I квартала 2018 года сума ПДВ, выплачаная ў бюджэт замежнымі кампаніямі-пастаўшчыкамі электронных паслуг, склала Br3,1 млн. Паводле інфармацыі на 1 мая, на ўліку ў падатковым органе стаяць 34 замежныя арганізацыі, якія аказваюць паслугі ў электроннай форме фізічным асобам у Беларусі", - расказалі ў ведамстве. Спіс зарэгістраваных арганізацый размешчаны на сайце МПЗ у электронным сэрвісе "е-ПДВ". Сярод іх - Google, Amazon, Apple, Netflix, Linkedin, Booking.com, Uber.

У міністэрстве нагадалі, што замежныя арганізацыі, якія аказваюць электронныя паслугі фізічным асобам, з'яўляюцца плацельшчыкамі ПДВ у Беларусі з 1 студзеня 2018 года. Пры спагнанні падатку прымяняецца стандартная стаўка ў памеры 20 працэнтаў. "Для Беларусі гэта новы механізм. У Расіі, напрыклад, ён дзейнічае з 2017 года, у Еўрасаюзе ён быў укаранёны яшчэ ў 2015 годзе. Пры ўвядзенні падатку на лічбавыя паслугі Беларусь пастаралася максімальна ўлічыць расійскі і еўрапейскі вопыт, не прыдумваючы нічога новага", - адзначылі ў МПЗ.

На сайце ведамства створаны электронны сэрвіс "е-ПДВ замежнай арганізацыі", які змяшчае вычарпальную інфармацыю, неабходную для такой катэгорыі плацельшчыкаў, у тым ліку дае магчымасць ім дыстанцыйна стаць на ўлік, запоўніць і прадставіць дэкларацыю, атрымаць даведачную інфармацыю. Асабісты кабінет замежнай арганізацыі функцыянуе на рускай і англійскай мовах. Для пастаноўкі на падатковы ўлік адводзіцца два дні.

З нерэзідэнтамі па выплаце ПДВ з электронных паслуг працуе толькі інспекцыя МПЗ па Мінску. Тут створана асобнае структурнае падраздзяленне, у склад якога ўваходзяць спецыялісты, якія валодаюць англійскай мовай.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аршанскі раён Аршанскі раён знаходзіцца на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр - горад Орша з насельніцтвам 115 тыс. чалавек.