Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 студзеня 2016, 13:09

Беларусь разлічвае пачаць новую праграму з МВФ у студзені-лютым

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае пачаць новую праграму з Міжнародным валютным фондам у студзені-лютым. Аб гэтым сёння далажыў Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спадзяёмся, што ў бліжэйшы час увойдзем у праграму з фондам - у студзені-пачатку лютага", - адзначыў у гутарцы з журналістамі першы віцэ-прэм'ер.

Васіль Мацюшэўскі нагадаў, што нядаўна ў Беларусі працавала чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду. Падрыхтавана бачанне новай праграмы пашыранага фінансавання, заставалася адно прынцыповае пытанне - тарыфаў ЖКГ. Цяпер работа па ім практычна завершана. "Ёсць бачанне па гэтым напрамку, уключаючы шэраг кампенсацыйных дзеянняў для асобных катэгорый грамадзян", - праінфармаваў першы віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі