Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 лістапада 2017, 18:03

Беларусь разлічвае на павелічэнне тавараабароту з Кыргызстанам - Кабякоў

2 лістапада, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на павелічэнне тавараабароту з Кыргызстанам, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Кыргызстана Сапарам Ісакавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў прапанаваў правесці рэвізію двухбаковых дамоўленасцей для актывізацыі супрацоўніцтва. Прэм'ер-міністр адзначыў, што ў гэтым годзе тавараабарот Беларусі і Кыргызстана прыкметна вырас, што стала магчымым у тым ліку дзякуючы зладжанай рабоце ведамстваў дзвюх краін.

"Наша задача - не спыняцца на дасягнутым і рухацца далей. Патэнцыял нашага двухбаковага супрацоўніцтва намнога вышэйшы. Мы пакуль толькі набліжаемся да тых лічбаў, калі ў нас быў максімальны тавараабарот", - сказаў Андрэй Кабякоў. На яго думку, у аснове супрацоўніцтва з Кыргызстанам павінны быць не толькі гандлёвыя адносіны, але і інвестыцыйныя праекты.

Сапар Ісакаў у сваю чаргу падкрэсліў, што Кыргызстан надае вельмі вялікае значэнне адносінам з Беларуссю. Ён пагадзіўся з беларускім калегам, што існуючы тавараабарот не адпавядае магчымасцям дзвюх краін, трэба імкнуцца да больш высокіх паказчыкаў.

Кыргызстан цяпер рэалізуе праграму лічбавай трансфармацыі краіны "Таза Коом" і разлічвае на ўзаемадзеянне з Беларуссю ў гэтым плане, дадаў Сапар Ісакаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі