Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 ліпеня 2018, 13:31

Беларусь разлічвае на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва з МВФ

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Васіля Мацюшэўскага з кіраўніком місіі МВФ у Беларусі Жакам Міньянам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні макраэканамічнай стабільнасці эканомікі, падтрымкі прыватнага сектара, рэструктурызацыі дзяржпрадпрыемстваў, а таксама прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння на наступны сярэднетэрміновы перыяд.

Васіль Мацюшэўскі выказаў удзячнасць МВФ за дапамогу ў праекце па фарміраванні рынку праблемных актываў і выказаў надзею на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва з фондам.

Як паведамлялася, місія МВФ на чале з Жакам Міньянам працуе ў Беларусі з 9 па 13 ліпеня. Яе мэта - агляд бягучай эканамічнай сітуацыі ў краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі