Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 кастрычніка 2016, 10:25

Беларусь разлічвае аднавіць высокі ўзровень тавараабароту з Італіяй - Шэстакоў

24 кастрычніка, Верона /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае аднавіць высокі ўзровень тавараабароту з Італіяй. Аб гэтым паведаміў 21 кастрычніка ў час V Еўразійскага форуму ў Вероне намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў, які з'яўляецца сустаршынёй міжурадавай беларуска-італьянскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 2014 годзе ўзровень беларуска-італьянскага тавараабароту перасягнуў $2 млрд. "Аднак ужо ў 2015 годзе мы мелі тавараабарот крыху меншы за $800 млн. Гэта, на мой погляд, сумна, паколькі тут няма нейкага суб'ектыўнага фактару з боку беларускага або італьянскага бізнесу. Справа ў знешніх фактарах", - падкрэсліў намеснік міністра.

Паводле слоў намесніка міністра замежных спраў, у Беларусі налічваецца больш за 200 дзеючых юрыдычных асоб, створаных з удзелам італьянскіх суб'ектаў гаспадарання. "Спадзяюся, што мы ўжо спынілі спад у гандлі і пачнём актыўна аднаўляць ранейшы тавараабарот, а для гэтага мы маем магчымасці і патэнцыял", - дадаў Яўген Шэстакоў.

Паміж Беларуссю і Італіяй ажыццяўляюцца кантакты на самых розных узроўнях: у 2009-м Італію наведаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, у гэтым жа годзе адбыўся візіт у адказ старшыні Савета Міністраў Італіі Сільвіа Берлусконі. У маі 2016 года года кіраўнік беларускай дзяржавы зноў наведаў Рым і правёў перагаворы з Прэзідэнтам Італьянскай Рэспублікі Серджа Матарэла. "Мы падтрымліваем рэгулярны дыялог паміж міністэрствамі замежных спраў. Беларусь і Італія маюць добрую базу для развіцця адносін і пры гэтым поўную адсутнасць нейкіх перашкод для гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Яўген Шэстакоў.

Адказваючы на пытанні ўдзельнікаў форуму, намеснік міністра замежных спраў адзначыў, што Беларусь, як і любая іншая краіна, можа мець свае выгады як ад удзелу ў інтэграцыйных аб'яднаннях, так і ад развіцця двухбаковых кантактаў з рознымі замежнымі партнёрамі. "Безумоўна, унутры ЕАЭС існуе пэўная канкурэнцыя паміж дзяржавамі за прыцягненне замежных інвестыцый, замежных партнёраў. Разам з тым у кожнай краіны-ўдзельніцы ёсць адрозненні - геаграфічныя, эканамічныя, лагістычныя, якія даюць магчымасць ёй выкарыстоўваць свае перавагі для эканамічнага развіцця", - дадаў Яўген Шэстакоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі