Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 жніўня 2017, 11:41

Беларусь правядзе перагаворы з "ЮніКрэдыт Лізінг" аб прадастаўленні ў Расіі тавараў у лізінг

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад адобрыў праект дагавора з ТАА "ЮніКрэдыт Лізінг" аб прадастаўленні ў Расіі тавараў, вырабленых у Беларусі, на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу) у якасці асновы для правядзення перагавораў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 жніўня 2017 года нумар 631, паведамляе БЕЛТА.

Міністэрства прамысловасці сумесна з Міністэрствам фінансаў упаўнаважана на правядзенне перагавораў з ТАА "ЮніКрэдыт Лізінг" па праекце дагавора і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасцей у межах адобранага праекта.

ААТ "БПБ-Ашчадбанк" вызначана банкам-агентам па выкананні ўмоў дагавора з выплатай яму ўзнагароджання ў памеры не больш як 0,02 працэнта сумы, што падлягае кампенсацыі Беларуссю, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія прадугледжваюцца на гэтыя мэты.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі