Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 ліпеня 2018, 18:57

Беларусь прапануе Сербіі перайсці ад гандлю да івестыцыйнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Сербіі перайсці ад гандлю да паглыбленага інвестыцыйнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Васіля Мацюшэўскага з прэм'ер-міністрам Сербіі Анай Брнабіч, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Перагаворы адбыліся на палях саміту кіраўнікоў урадаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітая ў фармаце "16+1", куды Беларусь была запрошана ў статусе наглядальніка.

У студзені 2017 года прэм'ер-міністры дзвюх краін падпісалі дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй на 2017-2018 гады. "Рэалізацыя дарожнай карты павінна стварыць спрыяльныя ўмовы для максімальна поўнага выкарыстання патэнцыялу беларуска-сербскага супрацоўніцтва. Для гэтага ад гандлю мы прапануем пераходзіць да паглыбленага інвестыцыйнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Важна ўжо цяпер уключыцца ў актыўную работу па развіцці кааперацыйных сувязей і стварэнні сумесных вытворчасцей", - сказаў Васіль Мацюшэўскі.

У якасці станоўчых прыкладаў супрацоўніцтва ён назваў работу ў Сербіі зборачных вытворчасцей беларускіх трактароў і аўтобусаў, рэалізацыю праекта па сумеснай вытворчасці для МУС Сербіі пажарных машын на базе шасі МАЗ. Зацікаўлена Беларусь у стварэнні ў Сербіі зборачных вытворчасцей камбайнаў і іншых сельскагаспадарчых машын, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі.

Першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што паміж Беларуссю і Сербіяй склаліся шчырыя і дружалюбныя адносіны, правераныя часам. "Дыялог паміж урадамі нашых краін даволі інтэнсіўны і рэзультатыўны дзякуючы праведзеным сустрэчам прэзідэнтаў Беларусі і Сербіі і кіраўнікоў урадаў дзвюх краін, - падкрэсліў ён. - Сербія для Беларусі - важны гандлёва-эканамічны партнёр і апорная кропка на Балканах". За 9 гадоў у рамках рэжыму свабоднага гандлю тавараабарот Беларусі і Сербіі павялічыўся амаль у 4,5 раза, дасягнуўшы ў 2017 годзе амаль $240 млн. "Патэнцыял нашых эканомік дае магчымасць выйсці на больш высокі ўзровень гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Прэзідэнтамі Беларусі і Сербіі ў 2015 годзе пастаўлена задача павялічыць двухбаковы тавараабарот да $500 млн. Лічу, што менавіта гэта лічба аб'ектыўна з'яўляецца рэальнай мінімальнай планкай для ўзаемнага гандлю на бліжэйшыя гады", - сказаў Васіль Мацюшэўскі.

На палях саміту кіраўнікоў урадаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітая ў фармаце "16+1" Васіль Мацюшэўскі сустрэўся з прэм'ер-міністрам Балгарыі Бойкам Барысавым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі