Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 ліпеня 2018, 10:13

Беларусь поўнасцю выконвае абавязацельствы па недапушчэнні "санкцыёнкі" ў Расію - ДМК

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь поўнасцю выконвае абавязацельствы па процідзеянні ўвозу санкцыйнай прадукцыі ў Расію. Аб гэтым старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый Сянько заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне, з чым звязаны чарговае абвастрэнне гэтай тэмы ў расійскіх СМІ і папрокі ў адрас Беларусі, кіраўнік ведамства адзначыў, што цяжка меркаваць. "Мне здаецца, што гэта ўжо даніна пэўнай традыцыі, прытым нядобрай традыцыі, калі трэба сказаць, што недзе нехта вінаваты - напэўна, па шляху транзіту, напэўна, гэта Рэспубліка Беларусь. Такія ж прэтэнзіі прад'яўляюцца да Казахстана, Кыргызстана", - сказаў ён.

"Мы поўнасцю выконваем тыя абавязацельствы, якія ўзялі перад Расіяй у частцы нядопуску санкцыйных тавараў да транзіту па тэрыторыі Беларусі. Калі яны едуць у адрас расійскіх суб'ектаў гаспадарання, мы іх адразу разварочваем на знешнім контуры нашай граніцы, не дапускаючы іх да працэдуры транзіту", - заявіў Юрый Сянько.

Пры гэтым бываюць выпадкі, калі тыя ці іншыя тавары з расійскага санкцыйнага спіса ўвозяцца пад выглядам прызначаных для спажывання на тэрыторыі Беларусі, хоць на самай справе прызначаны для далейшага транзіту. "З такімі таварамі мы працуем, ведаем пэўныя механізмы і схемы, якія выкарыстоўваюцца для гэтага. За перыяд дзеяння санкцыйных адносін мытнай службай Беларусі было ўзбуджана 30 крымінальных спраў адносна парушальнікаў заканадаўства, праведзена 4,7 тыс. розных рэжымных мерапрыемстваў", - адзначыў старшыня ДМК.

"Як правіла, выкарыстоўваецца расійскі транспарт, расійскія перавозчыкі вязуць. І заказчыкам усіх гэтых пытанняў, вядома ж, з'яўляецца расійскі бізнес. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу прадаўжаць гэту работу, растлумачваць, якія дзеянні мы праводзім. Гэта не наш бізнес, не нашы парушэнні", - рэзюмаваў Юрый Сянько.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі