Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 кастрычніка 2016, 17:33

Беларусь плануе павялічыць прысутнасць на харчовых рынках ЕС - Брыло

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе павялічыць прысутнасць на рынках харчовай прадукцыі краін Еўрасаюза. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло сёння на трэцім Усебеларускім форуме жывёлаводаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адзначыўшы, што Расія застаецца асноўным спажыўцом беларускай прадукцыі, Ігар Брыло падкрэсліў, што актуальна стратэгія па дыверсіфікацыі беларускага экспарту. Таму адной з мэт развіцця мяснога і малочнага комплексу АПК ён назваў паступовае набліжэнне якасных паказчыкаў вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі Беларусі да ўзроўню краін Еўрасаюза. "На сённяшні дзень у рэспубліцы створана сур'ёзная база па рэгуляванні пытанняў якасці і бяспекі сыравіны і гатовай прадукцыі", - сказаў намеснік міністра.

Дзякуючы мадэрнізацыі галіны жывёлагадоўлі на ўсіх этапах вытворчасці, паводле яго слоў, удалося значна палепшыць якасць рэалізуемага малака. Так, у верасні бягучага года ўдзельная вага продажаў малака гатунку экстра дасягнула 44,2 працэнта ад агульнага аб'ёму рэалізацыі. Для параўнання: у 2009-м гэты паказчык быў на ўзроўні 2 працэнты.

"Перапрацоўчыя арганізацыі праводзяць работу па атэстацыі сваіх вытворчасцей на права пастаўкі прадукцыі ў далёкае замежжа. Права пастаўкі ў Еўрасаюз маюць 5 малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Для асваення новых рынкаў збыту на Блізкім Усходзе многія беларускія прадпрыемствы прайшлі атэстацыю па сертыфікатах Halal і Kosher", - канстатаваў Ігар Брыло. Ён дадаў, што 34 беларускія малакаперапрацоўчыя арганізацыі прайшлі атэстацыю на права паставак малочнай прадукцыі ў Кітай, вядзецца работа па атэстацыі мясаперапрацоўчых вытворчасцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі