Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 снежня 2015, 19:00

Беларусь пераходзіць на трохгадовае планаванне бюджэту

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пераходзіць на трохгадовае планаванне бюджэту. Адпаведныя змяненні прадугледжаны праектам закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Бюджэтны кодэкс Беларусі", які дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведаміў міністр фінансаў Уладзімір Амарын, прадстаўляючы законапраект, для пераходу на трохгадовае бюджэтнае планаванне ўносяцца дапаўненні ў асобныя артыкулы Бюджэтнага кодэкса ў частцы замацавання абавязку па распрацоўцы сярэднетэрміновых фінансавых праграм на рэспубліканскім і мясцовым узроўнях і зацвярджэння іх нарматыўнымі прававымі актамі.

Па гэтай прычыне актуальнай становіцца ацэнка эфектыўнасці і кантролю за ходам выканання дзяржпраграм праз устанаўленне паказчыкаў - прамых вынікаў дзейнасці распарадчыкаў бюджэтных сродкаў.

Акрамя таго, для ўдасканалення міжбюджэтных адносін прадугледжваецца пераход ад штогадовага ўстанаўлення нарматываў адлічэнняў ад рэспубліканскіх і мясцовых падаткаў, збораў (пошлін) да сярэдне- і доўгатэрміновага. Таксама будуць пашырацца гарызонты планавання мясцовых бюджэтаў і сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі