Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 чэрвеня 2016, 13:45

Беларусь перадала ўжо неабходную справаздачу для атрымання другога траншу ад ЕФСР

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь перадала ў Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) справаздачу аб выкананні кантрольных паказчыкаў па стане на 1 чэрвеня, паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы накіравалі яе на мінулым тыдні. Чакаем станоўчага заключэння экспертаў фонду, - сказаў міністр. - Думаю, гэта дасць нам магчымасць недзе ў першай палавіне ліпеня гэтыя сродкі атрымаць. Гэта $300 млн".

Першы транш ад ЕФСР паступіў у канцы сакавіка 2016 года і склаў $500 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі