Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 кастрычніка 2018, 12:33

Беларусь паставіць у Расію нафтахімічную прадукцыю амаль на 12 млрд расійскіх рублёў

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сума кантрактаў на пастаўку беларускай нафтахімічнай прадукцыі для расійскіх спажыўцоў, падпісаных сёння на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Магілёве, склала амаль 12 млрд расійскіх рублёў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

Акрамя таго, шэраг экспартных кантрактаў з кампаніямі РФ на суму 1,3 млрд расійскіх рублёў быў падпісаны напярэдадні форуму.

Буйнейшы дыстрыб'ютар прадукцыі беларускай нафтахіміі ў Расійскай Федэрацыі ТАА "Белнафтахім-РОС" падпісаў з расійскімі партнёрамі камерцыйныя дакументы на агульную суму больш за 6 млрд расійскіх рублёў, што на 80 млн расійскіх рублёў перавышае вынік папярэдняга Форуму супрацоўніцтва рэгіёнаў. Кантракты датычацца поліэфірных тэкстыльных ніцей, поліэтылену высокага ціску, поліаміду-6, фталевага ангідрыду, аўтамабільных шын рознага прызначэння - ад звышбуйнагабарытных да легкавых, алкідных смол і іншай прадукцыі.

У расійскія рэгіёны таксама будзе арганізавана пастаўка поліэфірнага валакна і тэхнічнай ніці магілёўскай вытворчасці: ААТ "Магілёўхімвалакно" падпісала кантракты на суму 5,6 млрд расійскіх рублёў.

Расійская Федэрацыя - буйнейшы замежны партнёр "Белнафтахіма". У 2017 годзе тавараабарот канцэрна з расійскімі арганізацыямі склаў $7,7 млрд і вырас адносна 2016-га на 38 працэнтаў. За 8 месяцаў бягучага года тавараабарот павялічыўся на 32 працэнты і склаў $6,4 млрд.-0-

Фота ТАА "Белнафтахім-РОС"

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі