Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 верасня 2017, 16:21

Беларусь пачынае пастаўляць ялавічыну ў Кітай

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве беларускія кампаніі - ААТ "Магілёўскі мясакамбінат" і ТАА "Вялес-Міт" - пачынаюць пастаўляць замарожаную ялавічыну ў Кітай, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў.

Ён падкрэсліў, што на дасягнутым спыняцца не плануецца, "будзем пашыраць як спіс прадпрыемстваў, так і асартымент пастаўляемай прадукцыі, у тым ліку гатовай".

Аляксей Багданаў нагадаў, што Беларусь пастаянна запрашае кітайскія бізнес-дэлегацыі, каб прапрацаваць лагістычную схему паставак, спецыфіку разбірання мяса, прааналізаваць смакавыя густы спажыўцоў. Цяпер сертыфікаваны для экспарту ялавічыны ў Кітай 8 беларускіх мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў, прадаўжаецца работа над сертыфікацыяй іншых кампаній.

Усяго на працягу года Беларусь плануе паставіць у Кітай ялавічыны на $20 млн. Гэта прадугледжана пратаколам аб намерах супрацоўніцтва паміж кітайскімі кампаніямі і прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі