Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь настойвае на захаванні аб'ёмаў паставак расійскіх нафтапрадуктаў - Ляшэнка

Эканоміка 10.09.2018 | 14:05

10 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь настойвае на захаванні аб'ёмаў паставак расійскіх нафтапрадуктаў. Аб гэтым сёння журналістам заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Расійскі бок прапануе ўдакладніць (баланс. - Заўвага БЕЛТА) па нафтапрадуктах, а па нафце пад сумненне ніхто нічога не ставіць. Гэта дагаворны працэс. Мы настойваем на тым, каб захаваць аб'ёмы, якія традыцыйна склаліся", - заявіў Ігар Ляшэнка.

Ён падкрэсліў, што беларускі бок выступае за тое, каб не было "ніякіх рэзкасцей". "Нам патрэбна стабільнасць", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Адказваючы на пытанне аб падрыхтоўцы беларуска-расійскіх перагавораў на вышэйшым узроўні, якія чакаюцца 21 верасня, ён расказаў, што ідзе рабочая адпрацоўка тэм, удакладненне сум, разумення пытанняў перад сустрэчай кіраўнікоў дзяржаў. "На гэтым тыдні запланавана мая сустрэча з візаві, дзе мы ў канструктыўнай дружалюбнай абстаноўцы абмяркуем рэальны стан, удакладнім лічбавыя вымярэнні", - адзначыў Ігар Ляшэнка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Распрацоўкі маладых вучоных у Беларусі Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае амаль 284,3 тыс. чалавек. Колькасць студэнтаў, занятых у навуковых даследаваннях, складае каля 65 тыс.чалавек.