Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь нарасціць пастаўкі ў Самарскую вобласць пасажырскага транспарту, ліфтаў, прадуктаў харчавання

Эканоміка 14.02.2018 | 10:33
У час візіту. Фота пасольства Беларусі ў Расіі
У час візіту. Фота пасольства Беларусі ў Расіі

14 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь нарасціць пастаўкі ў Самарскую вобласць пасажырскага транспарту, ліфтаў, прадуктаў харчавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках праведзенага 13 лютага рабочага візіту ў Самарскую вобласць Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў РФ Ігара Петрышэнкі.

"На сустрэчы з часова выконваючым абавязкі губернатара Самарскай вобласці Дзмітрыем Азаравым абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў прамысловай сферы і развіцці кааперацыйных сувязей, стварэння новых сумесных прадпрыемстваў, паставак у рэгіён беларускіх аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў, мадэрнізацыі пасажырскага парка Самары, - сказалі ў дыппрадстаўніцтве. - Асобная ўвага была ўдзелена ўзаемадзеянню ў сферы будаўніцтва, праектавання аўтадарог, павелічэння паставак ліфтавага абсталявання беларускай вытворчасці, супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе, пашырэння паставак беларускіх прадуктаў харчавання".

Ігар Петрышэнка адзначыў перспектыўнасць развіцця навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, уключаючы сумеснае выкананне навукова-тэхнічных праграм у рамках Саюзнай дзяржавы.

У рэгіянальным цэнтры інавацый Самарскай вобласці на сустрэчы з прадстаўнікамі органаў выканаўчай улады і дзелавых колаў рэгіёна адбылася прэзентацыя экспартнага прамысловага патэнцыялу Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі буйнейшых беларускіх прамысловых прадпрыемстваў - МАЗа, "Белкамунмаша", "Амкадора", "БАТЭ", "Магілёўліфтмаша" і іншых.

На прэзентацыі адзначалася, што больш за 50 працэнтаў выпускаемых у Беларусі тавараў пастаўляецца за мяжу. 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў займаюць БелАЗы, краіна выпускае 17 працэнтаў усіх камбайнаў у свеце, 6 працэнтаў трактароў. Па экспарце ІТ-паслуг на душу насельніцтва Беларусь лідзіруе ў СНД. У краіне ўзяты курс на павелічэнне долі навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў структуры экспарту. Ёсць значныя напрацоўкі ў сферы высокіх тэхналогій, у прыватнасці ў вытворчасці аптычных і лазерных прыбораў, аўтаматызаваных сістэм кіравання. У бліжэйшым будучым драйверам эканамічнага росту Беларусі будзе інавацыйная прадукцыя.

Размаўляючы ў час візіту з журналістамі, Ігар Петрышэнка адзначыў, што па выніках 2017 года ўзаемны тавараабарот Беларусі з Самарскай вобласцю ў параўнанні з 2016 годам вырас на 31 працэнт і склаў больш за $390 млн. Больш як у восем разоў павялічыліся пастаўкі ў рэгіён беларускіх шын, трактароў, седлавых цягачоў, бытавой неэлектрычнай апаратуры - на 40 працэнтаў, больш як у пяць разоў - пліткі керамічнай, малака, вяршкоў нязгушчаных. Пастаўляецца таксама дарожная і будаўнічая тэхніка, калійныя ўгнаенні, грузавыя аўтамабілі.

"Нашы машынабудаўнічыя флагманы МАЗ, "Белкамунмаш" на працягу апошніх гадоў актыўна ўдзельнічаюць у абнаўленні парка пасажырскага транспарту Самарскай вобласці: пастаўляюцца аўтобусы, трамваі, тралейбусы, - нагадаў Ігар Петрышэнка. - Беларускі бок гатовы супрацоўнічаць па пытаннях замены ліфтавага абсталявання, добраўпарадкавання дарожнай сеткі, будаўніцтва. Мы можам забяспечыць будаўнічы комплекс рэгіёна неабходнай грузавой, дарожнай, будаўнічай тэхнікай і будматэрыяламі".

Пасол таксама адзначыў, што беларускія будаўнікі добра зарэкамендавалі сябе ў Калузе, Смаленску, Курску, на Сахаліне, у Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе і многіх іншых расійскіх гарадах і рэгіёнах.

У час візіту дыпламат усклаў кветкі да мемарыяльнага комплексу, разам з часова выконваючым абавязкі губернатара прыняў удзел у цырымоніі перадачы аўтобусаў МАЗ для выкарыстання на транспартных маршрутах рэгіёна ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па футболе, гульні якога пройдуць і ў Самары. Акрамя таго, пасол наведаў Самарскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт імя С. Каралёва, пляцоўку будуемага дылерскага цэнтра "Беларусь", трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне Самары, дзе адбыліся прадметныя перагаворы па пастаўках у рэгіён беларускай пасажырскай тэхнікі, у тым ліку новых электрабусаў.

"З кіраўніцтвам вобласці дасягнута таксама дамоўленасць каардынаваць сумесную работу па падрыхтоўцы да V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў верасні 2018 года", - дадалі ў дыпмісіі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Цукровая галіна Беларусі Валавы збор цукровых буракоў у 2017 годзе: Брэсцкая вобласць - 914 тыс. т (ураджайнасць - 441 ц/га); Гродзенская - 1 807,3 тыс. т (531 ц/га); Мінская - 1 971,3 тыс. т (508 ц/га); Магілёўская - 234,7 тыс. т (368 ц/га).