Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 верасня 2016, 15:43

Беларусь мае намер пашырыць супрацоўніцтва з Венгрыяй у сферы сельскай гаспадаркі

28 верасня, Мінск /Валерыя Гаўрылава - БЕЛТА/. Беларусь мае намер пашырыць супрацоўніцтва з Венгрыяй у сферы сельскай гаспадаркі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у Мінску перад пачаткам адкрыцця Беларуска-венгерскага бізнес-форуму першы намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Аляксандр Нахаенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы плануем пашырыць супрацоўніцтва з Венгрыяй у галіне сельскай гаспадаркі і па выніках форуму падпісаць адпаведныя кантракты. Тым больш, што мы ўзаемадзейнічаем не першы год, закупляем у Венгрыі насенне, чыстапародную буйнарагатую жывёлу", - расказаў ён.

У сваю чаргу намеснік міністра замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Ласла Саба адзначыў, што ёсць шмат галін, у якіх венгерскія прадпрыемствы зацікаўлены супрацоўнічаць з беларускімі. Напрыклад, турызм, энергетыка, ахова здароўя, фармацэўтыка. "Мы выступаем за супрацоўніцтва нашых краін, паколькі Беларусь з'яўляецца сувязным мостам паміж Усходам і Захадам", - заявіў дыпламат.

Таксама Ласла Саба адзначыў, што цяпер Беларусь і Венгрыя як ніколі актыўна ўзаемадзейнічаюць на палітычным і эканамічным узроўнях.

Беларуска-венгерскі форум і перагаворы паміж дзелавымі коламі дзвюх краін праходзяць сёння ў Мінску. Адбудуцца перагаворы аб магчымасцях супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў у сферах будаўніцтва, прамысловасці, фінансавання, распрацоўкі інтэрактыўнага праграмнага забеспячэння, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, племянной жывёлагадоўлі, турыстычных паслуг (лячэбны адпачынак у Венгрыі), паставак энергетычных напіткаў і прадуктаў харчавання, закупкі прадуктаў дрэваапрацоўкі, рэалізацыі сельскагаспадарчай тэхнікі, абсталявання і тэхналогій для харчовай прамысловасці.

Форум арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі