Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 лістапада 2019, 19:55

Беларусь мае намер нарошчваць экспарт мясной і малочнай прадукцыі ў Іран

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер нарошчваць экспарт мясной і малочнай прадукцыі ў Іран. Аб гэтым ішла размова ў час перагавораў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоля Хацько з міністрам прамысловасці, шахт і гандлю Ірана Рэзой Рахмані на міжнароднай выстаўцы імпартных тавараў і паслуг China International Import Expo ў Шанхаі (Кітай), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Бакі адзначылі, што гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Ірана ў аграпрамысловай сферы развіваецца дынамічна, аднак існуюць значныя рэзервы для яго пашырэння. Асноўны перспектыўны напрамак узаемадзеяння дзвюх краін у сферы АПК - узаемныя пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання. Традыцыйна з Ірана ў Беларусь пастаўляюцца соладавы экстракт, свежыя і сушаныя садавіна, агародніна, арэхі.

Да 2018 года пастаўкі беларускай харчовай прадукцыі ў Іран практычна не ажыццяўляліся. У 2018 годзе ААТ "Бабуліна крынка" экспартавала 300 т сухога абястлушчанага малака. У выніку планамернай сумеснай работы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрства сельскагаспадарчага джыхаду Ірана ў бягучым годзе атрыманы дазвол на пастаўку беларускай ялавічыны на іранскі рынак. У верасні "Слонімскі мясакамбінат" адгрузіў першую партыю ахалоджанай бескасцёвай ялавічыны.

Таксама на сустрэчы міністры абмеркавалі правядзенне другога пасяджэння сумеснай беларуска-іранскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі. Плануецца разгледзець пытанні нарошчвання экспарту мясной і малочнай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Іран, арганізацыі сустрэчных паставак арэхаў, агародніны, фруктаў, сухафруктаў і морапрадуктаў у Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі