Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 лістапада 2017, 13:35

Беларусь мае намер актывізаваць усебаковы дыялог з Балгарыяй - Краўчанка

10 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь мае намер актывізаваць усебаковы дыялог з Балгарыяй. Аб гэтым журналістам сёння заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка пасля падпісання падагульняючага пратакола 7-га пасяджэння беларуска-балгарскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускі бок вельмі пазітыўна разглядае той факт, што нашы двухбаковыя кантакты на міжурадавым узроўні становяцца рэгулярнымі, а самае галоўнае, рэзультатыўнымі, - падкрэсліў намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства. - У час пасяджэння камісіі мы разгледзелі вынікі выканання прынятых раней рашэнняў, а таксама абмеркавалі шырокае кола пытанняў, якое ўключае супрацоўніцтва ў галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі, інвестыцый, навукі, турызму, адукацыі, узаемадзеяння на рэгіянальным узроўні. Праведзеныя абмеркаванні, у тым ліку ў рабочых групах па сельскай гаспадарцы, транспарце, турызме і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, сведчаць аб наяўнасці значнай узаемнай зацікаўленасці ў развіцці і паглыбленні двухбаковых кантактаў па розных напрамках супрацоўніцтва".

Адначасова з пасяджэннем камісіі адбыўся традыцыйны беларуска-балгарскі бізнес-форум, у якім прынялі ўдзел зацікаўленыя прадпрыемствы і арганізацыі дзвюх краін.

Па выніках міжурадавай камісіі падпісаны адпаведны пратакол, у якім адлюстраваны асноўныя вынікі і напрамкі далейшага ўзаемадзеяння.

"Мне прыемна таксама адзначыць падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловымі палатамі нашых краін, што сведчыць аб зацікаўленасці прадстаўнікоў бізнесу ў пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, - прадоўжыў Алег Краўчанка. - Беларускі бок высока ацэньвае вынікі гэтага пасяджэння камісіі, сумесна мы прыкладзём неабходныя намаганні, накіраваныя на максімальную рэалізацыю патэнцыялу двухбаковых адносін. Беларусь і Балгарыя маюць намер і ў далейшым прадоўжыць дыялог на міжурадавым узроўні".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі