21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва абмяркоўваліся сёння на сустрэчы першага намесніка міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Фіёнай Гіб. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінэканомікі, паведамляе БЕЛТА.
У ходзе сустрэчы бакі разгледзелі стан і перспектыўныя напрамкі інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй, а таксама абмеркавалі патэнцыяльныя сферы для далейшага пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння.-0-