Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 верасня 2016, 13:07

Беларусь і Венгрыя падпісалі пяцігадовую праграму супрацоўніцтва ў сферы культуры

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры Беларусі і Міністэрства чалавечых рэсурсаў Венгрыі падпісалі пяцігадовую праграму супрацоўніцтва ў сферы культуры. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына па выніках 7-га пасяджэння міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Акрамя эканамічных пытанняў мы таксама сёння абмяркоўвалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне культуры, падпісана адпаведная праграма. Мне прыемна сказаць, што ў наступным годзе пройдуць ужо чарговыя Дні культуры Беларусі ў Венгрыі", - адзначыла Алена Купчына.

Намеснік міністра замежных спраў удакладніла, што праграма супрацоўніцтва ў сферы культуры, разлічаная на пяць гадоў, прадугледжвае ўзаемадзеянне паміж тэатрамі, музеямі, бібліятэкамі і іншымі ўстановамі Беларусі і Венгрыі.

Па выніках пасяджэння бакі падпісалі таксама Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж венгерска-ўкраінскай гандлёва-прамысловай палатай і Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Пагадненне аб стварэнні цэнтра эталоннай інфармацыі на базе гандлёва-прамысловай палаты Будапешта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі