Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 красавіка 2018, 13:15

Беларусь і Венесуэла абмеркавалі развіццё прамысловай кааперацыі і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венесуэла абмеркавалі развіццё прамысловай кааперацыі і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Венесуэле Алега Паферава з прадстаўнікамі венесуэльскай часткі сумеснай беларуска-венесуэльскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве пад кіраўніцтвам віцэ-прэзідэнта Венесуэлы па пытаннях планавання Рыкарда Менендэса, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Таксама ў сустрэчы прынялі ўдзел віцэ-прэзідэнт па пытаннях эканомікі і міністр прадуктыўнай сельскай гаспадаркі і зямель Венесуэлы Вільмар Кастра, міністр эканомікі і фінансаў Сімон Серпа, міністр жылога асяроддзя і жылля Ільдэмара Вільяраэль, міністр базавай, стратэгічнай і сацыялістычнай прамысловасці Хуан Арыяс, намеснік міністра замежных спраў Венесуэлы Іван Хіль і кіраўнік венесуэльскай карпарацыі знешняга гандлю Джузэпэ Яфрэда.

Удзельнікі мерапрыемства абмяркоўвалі шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін, уключаючы развіццё прамысловай кааперацыі і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перспектыву імплементацыі канцэпцыі ўзаемадапаўняльнасці эканомік дзвюх краін, пошуку новых форм фінансавання і новых рынкаў збыту для сумеснай прадукцыі. Бакі адзначылі прагрэс у рэалізацыі праграмы "Дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі