Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь і Узбекістан зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва ў тэкстыльнай галіне

Эканоміка 09.08.2018 | 11:28
Фота канцэрна "Беллегпрам"
Фота канцэрна "Беллегпрам"

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва ў тэкстыльнай галіне. Аб гэтым ішла размова ў час рабочай сустрэчы старшыні канцэрна "Беллегпрам" Мікалая Яфімчыка з хакімам (губернатарам) Ташкенцкай вобласці Узбекістана Гуламжонам Ібрагімавым, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт канцэрна.

У складзе ўзбекскай дэлегацыі былі таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Насірджан Юсупаў, консул пасольства Узбекістана ў Беларусі Хаджы Акбар. "Удзельнікі рабочай сустрэчы праявілі зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва ў тэкстыльнай і гарбарна-абутковай галінах прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпрам" і Узбекістана", - гаворыцца ў паведамленні.

Па выніках рабочай сустрэчы падпісаны пратакол аб намерах паміж "Беллегпрамам" і Ташкенцкай вобласцю Узбекістана.

Прадпрыемствы беларускага канцэрна экспартуюць ва Узбекістан у асноўным швейныя і трыкатажныя вырабы, палотны з цэлюлозных валокнаў, штучныя і сінтэтычныя тканіны, трыкатажныя палотны, тэкстыльную галантарэю. Аснову імпарту складаюць бавоўнавая пража, баваўнянае валакно і трыкатажныя баваўняныя палотны.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Беларусі ў студзені-ліпені 2018 года Студзень-ліпень 2018 года (да студзеня-ліпеня 2017-га): ВУП - 104,4%, выпуск прадукцыі прамысловасці* - 107,5%, выпуск прадукцыі сельскай гаспадаркі - 106,1%, інвестыцыі ў асноўны капітал - 111,3%.