Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 снежня 2017, 15:11

Беларусь і Узбекістан актывізуюць супрацоўніцтва ў машынабудаванні, АПК і фармацэўтыцы

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан актывізуюць супрацоўніцтва ў сферах машынабудавання, аграпрамысловага комплексу і фармацэўтыкі, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы на 5-м пасяджэнні сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Узбекістанам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы плануем развіваць супрацоўніцтва па самых розных сектарах. У сферы аграпрамысловага комплексу мы прапануем шырокае кола работ па такіх напрамках, як селекцыя, насенняводства, жывёлагадоўля. Што датычыцца машынабудавання і прамысловай кааперацыі, пачалася сумесная зборка трактароў BELARUS на магутнасцях Ташкенцкага завода сельскагаспадарчай тэхнікі, ёсць напрацоўкі па далейшым стварэнні сумесных вытворчасцей, развіцці ўзаемнага гандлю. У нас сур'ёзныя падыходы і да супрацоўніцтва ў сферы фармацэўтычнай прамысловасці, напрацоўкі па стварэнні сумесных вытворчасцей прэпаратаў, у тым ліку для паставак на рынкі трэціх краін", - сказаў Міхаіл Русы.

Сярод іншых прапаноў па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам - стварэнне сеткі магазінаў для продажу беларускіх тавараў ва Узбекістане і ўзбекскіх - у Беларусі, арганізацыя кластараў лёгкай прамысловасці. Плануецца пашыраць узаемадзеянне краін і ў галіне будаўніцтва.

Беларусь і Узбекістан таксама маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. "Мы гатовы да падпісання пагаднення паміж нашымі міністэрствамі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя. Нам яшчэ трэба прапрацаваць пытанні нашага ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў. А што датычыцца культуры, то ў 2018 годзе пройдуць Дні культуры Беларусі ва Узбекістане, гэта вельмі значная падзея", - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі