Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 жніўня 2018, 16:22

Беларусь і Украіна напярэдадні I Форуму рэгіёнаў правядуць пасяджэнне міжурадавай камісіі

17 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пытанні падрыхтоўкі да першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны абмеркаваны на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі Ігара Сокала з намеснікам міністра рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Тарасам Такарскім. Аб гэтым паведамляецца на сайце беларускай дыпламатычнай місіі ў Кіеве.

На сустрэчы быў разгледжаны комплекс пытанняў, звязаных з развіццём гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі, у тым ліку ў кантэксце маючага адбыцца 25-26 кастрычніка ў Гомелі першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Асобна закраналася тэматыка правядзення 26-га пасяджэння міжурадавай беларуска-ўкраінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое плануецца напярэдадні форуму.

Па ініцыятыве беларускага боку абмяркоўваліся таксама пытанні ўстаранення бар'ераў ва ўзаемным гандлі Беларусі і Украіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі