Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лютага 2018, 17:46

Беларусь і Турцыя падпісалі дакументы па пашырэнні супрацоўніцтва

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя падпісалі сёння ў Мінску шэраг дакументаў па пашырэнні супрацоўніцтва ў розных сферах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урады Беларусі і Турцыі падпісалі пагадненне аб узаемным садзейнічанні ажыццяўленню і абароне інвестыцый, а таксама пагадненне аб міжнароднай камбінаванай перавозцы тавараў. Заключана пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы спорту паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Міністэрствам моладзі і спорту Турцыі, пратакол абмену ратыфікацыйнымі граматамі дагавора паміж Беларуссю і Турцыяй аб прававой дапамозе па грамадзянскіх, гаспадарчых і крымінальных справах.

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Беларусі і Турэцкі інстытут стандартаў падпісалі план мерапрыемстваў па рэалізацыі мемарандума аб узаемаразуменні па пытаннях тэхнічнага супрацоўніцтва. Аб узаемадзеянні дамовіліся таксама нацыянальныя бібліятэкі дзвюх краін.

Мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва заключылі Беларускі інавацыйны фонд і Савет па навукова-тэхнічных даследаваннях Турцыі.

Падпісанне дакументаў адбылося па выніках перагавораў прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з турэцкім калегам Біналі Йылдырымам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі