Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 кастрычніка 2018, 09:03

Беларусь і Расія ўзгаднілі індыкатыўныя балансы па нафтапрадуктах на лістапад-снежань і 2019 год

11 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія ўзгаднілі індыкатыўныя балансы і пратаколы па нафтапрадуктах на лістапад - снежань бягучага года і на ўвесь 2019 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі РФ.

Паводле інфармацыі прэс-службы, у Маскве адбылася сустрэча віцэ-прэм'ераў Беларусі і Расіі Ігара Ляшэнкі і Дзмітрыя Козака, у якой прыняў удзел міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак. Абмяркоўвалася гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў.

Фота Міністэрства энергетыкі РФ'

"Па выніках перагавораў Ігар Ляшэнка і Аляксандр Новак падпісалі пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне ад 2007 года аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў і ўзгаднілі індыкатыўныя балансы і пратаколы па нафтапрадуктах на лістапад - снежань 2018 года і на ўвесь 2019 год", - праінфармавалі ў расійскім Мінэнерга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі