Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 сакавіка 2017, 12:41

Беларусь і Пакістан рыхтуюцца правесці першы сельскагаспадарчы форум

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан рыхтуюцца правесці першы сельскагаспадарчы форум, паведаміў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сур'ёзна рыхтуемся да афіцыйнага візіту беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Пакістан, які пройдзе 9-13 красавіка. У праграме, акрамя сустрэч на высокім узроўні, правядзенне першага Беларуска-пакістанскага сельскагаспадарчага форуму. Разам з нашай дэлегацыяй у Ісламабад накіроўваецца прадстаўнічая дэлегацыя дзелавых колаў", - расказаў спікер.

Акрамя таго, паводле яго слоў, у Беларусі ў бліжэйшыя месяцы чакаюць з візітамі кіраўнікоў парламентаў Кітая, Чэхіі, Індыі і Пакістана. "Візіты неабходна дэталёва прапрацоўваць і, самае галоўнае, напоўніць эканамічным зместам", - заўважыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Традыцыйна беларускія дэпутаты прадоўжаць працаваць на пляцоўках МПА СНД і ПА АДКБ. У чэрвені ў Беларусі будуць рыхтаваць правядзенне 52-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

"Безумоўна, важнейшая задача - правядзенне ў Беларусі ў ліпені бягучага года 26-й сесіі ПА АБСЕ. Нядаўна адбыўся візіт старшыні ПА АБСЕ Крысцін Мутонен, у час якога падпісана пагадненне аб правядзенні сесіі ў Мінску", - нагадаў Уладзімір Андрэйчанка. Ён перакананы, што правядзенне гэтай сесіі на дастойным узроўні запатрабуе ад усіх дзяржаўных органаў, і ў першую чаргу ад Палаты прадстаўнікоў, максімальных намаганняў і адказнасці. Усе дэпутаты і работнікі сакратарыята павінны быць актыўна ўключаны ў гэты працэс, дадаў спікер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі