Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 верасня 2019, 15:51

Беларусь і Міжнародная марская арганізацыя намецілі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы марскога транспарту

6 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Міжнародная марская арганізацыя абазначылі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы марскога транспарту, паведамілі БЕЛТА ў МЗС.

Гэтыя пытанні разглядаліся на сустрэчы пасла Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, пастаяннага прадстаўніка пры Міжнароднай марской арганізацыі Сяргея Алейніка з генеральным сакратаром Міжнароднай марской арганізацыі Кітакам Лімам.

У рамках сустрэчы генеральнаму сакратару перададзены дакументы аб далучэнні Беларусі да Міжнароднай канвенцыі аб грамадзянскай адказнасці за шкоду ад забруджвання бункерным палівам 2011 года і да Найрабійскай міжнароднай канвенцыі аб выдаленні затанулых суднаў 2007 года.

Бакі абмеркавалі актуальны стан спраў і перспектывы супрацоўніцтва ў сферы марскога транспарту, пытанні падрыхтоўкі і правядзення 31-й сесіі Асамблеі Міжнароднай марской арганізацыі ў лістападзе гэтага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі