Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 снежня 2017, 10:53

Беларусь і Кітай створаць СП па прасоўванні беларускіх прадуктаў харчавання на кітайскі рынак

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗАТ "Мяса-малочная кампанія" і кітайская кампанія Drex Food Group Co., Ltd. заключылі пагадненне аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па прасоўванні беларускай харчовай прадукцыі на кітайскі рынак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будзе створаны беларуска-кітайскі гандлёвы дом, які зарэгіструюць у свабоднай эканамічнай зоне Шанхая. У яго задачы ўвойдзе прасоўванне беларускіх прадуктаў харчавання ў шырокім асартыменце на кітайскім рынку", - расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў.

Ён адзначыў, што ў 2017 годзе гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі з Кітаем у сферы сельскай гаспадаркі і харчавання складваліся даволі паспяхова. "Асноўным драйверам з'яўлялася малочная прадукцыя. Мы павялічылі яе пастаўкі на кітайскі рынак у 10 разоў. Акрамя таго, адкрылі кітайскі рынак для паставак ялавічыны і спадзяёмся, што першыя пастаўкі будуць ажыццёўлены да Новага года", - дадаў прадстаўнік Мінсельгасхарча.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі