Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 верасня 2018, 11:28

Беларусь і Кітай рэзка актывізавалі міжрэгіянальнае супрацоўніцтва - Румас

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай рэзка актывізавалі міжгіянальнае супрацоўніцтва, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з губернатарам кітайскай правінцыі Цзянсу У Чжэнлунам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва апошнім часам рэзка актывізавалася, вырасла інтэнсіўнасць і ўзровень візітаў, устаноўлены ўстойлівыя кантакты. Рэгіёны звязаны па Шаўковым шляху прамымі чыгуначнымі зносінамі, што аказвае значны ўплыў на ўзровень двухбаковага гандлю", - адзначыў Сяргей Румас.

Кіраўнік урада звярнуў увагу, што ў ходзе апошняй сустрэчы лідараў Беларусі і Кітая кіраўнікі дзяржаў падкрэслілі асаблівую важнасць супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні, які валодае найбольшым патэнцыялам, бо кожная кітайская правінцыя па памерах як сярэдняя еўрапейская краіна.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, развіццё адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай было і застаецца прыярытэтам знешняй палітыкі Беларусі, таксама гэта добры прыклад выбудоўвання раўнапраўных, паважлівых і ўзаемавыгадных адносін паміж адной з буйнейшых дзяржаў свету і невялікай краінай. Адносіны давернага ўсебаковага супрацоўніцтва і партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем актыўна развіваюцца, прадаўжаецца дыялог на ўсіх узроўнях, дадаў кіраўнік урада.

У Чжэнлун'

Сяргей Румас прапанаваў У Чжэнлуну абмеркаваць далейшыя крокі па пашырэнні супрацоўніцтва Беларусі з правінцыяй Цзянсу. "Мне вельмі важна пачуць вашу думку - што можа зрабіць урад для таго, каб наша супрацоўніцтва развівалася ў тым рэчышчы, на якое нас нацэльваюць кіраўнікі нашых дзяржаў", - рэзюмаваў ён.

Правінцыя Цзянсу знаходзіцца на ўсходзе Кітая, гэта адзін з найбольш развітых кітайскіх рэгіёнаў. У 2017 годзе ВУП Цзянсу дасягнуў $1,26 трлн - гэта 10,4 працэнта сумарнага ВУП Кітая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі