Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 ліпеня 2016, 15:42

Беларусь і Кітай плануюць удасканаліць палітыку і механізм кіравання парка "Вялікі камень"

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі прыняў рашэнне аб заключэнні з урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі шляхам абмену пісьмамі пагаднення аб удасканаленні палітыкі і механізма кіравання Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 ліпеня 2016 года нумар 574, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

На падпісанне пісьма ўпаўнаважана Міністэрства эканомікі.

У рамках двухбаковага супрацоўніцтва ствараецца сумесная група экспертаў, якая правядзе даследаванні прававых рэжымаў індустрыяльных паркаў у Кітаі і трэціх краінах. Лепшы вопыт будзе выкарыстаны пры рэалізацыі праекта па стварэнні парка "Вялікі камень" у Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі