Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 студзеня 2018, 14:05

Беларусь і Грузія разгледзяць перспектыўныя праекты ў прамысловасці і АПК

25 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Грузія разгледзяць перспектыўныя праекты ў прамысловасці і АПК. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэтыя тэмы будуць у цэнтры ўвагі 31 студзеня ў Мінску ў час 4-га пасяджэння міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. На ім плануецца падвесці вынікі двухбаковага ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы ў мінулым годзе, абмеркаваць перспектывы рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту, аховы здароўя, адукацыі, навукі, культуры, спорту і турызму.

Дзмітрый Мірончык адзначыў, што Беларусь і Грузія значна рушылі наперад у эканамічнай сферы за апошні час. У 2016 годзе тавараабарот паміж краінамі павялічыўся на 63 працэнты да $73,2 млн. За студзень - лістапад мінулага года ён узрос яшчэ амаль на чвэрць.

Беларускую частку міжурадавай камісіі ўзначальвае намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы, грузінскую - першы віцэ-прэм'ер-міністр - міністр эканомікі і ўстойлівага развіцця Дзмітрый Кумсішвілі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі