Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 жніўня 2016, 09:00

Беларусь і Грузія паспяхова вырашаюць задачу па нарошчванні тавараабароту да $200 млн - пасол

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Грузія паспяхова вырашаюць задачу па нарошчванні тавараабароту да $200 млн, заявіў сёння на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Беларусі Давід Катарыя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат нагадаў, па выніках нядаўняга візіту ў Беларусь прэм'ер-міністра Грузіі Георгія Квірыкашвілі былі вызначаны канкрэтныя заданні адносна тавараабароту. Плануецца давесці яго значэнне да $200 млн. "Крокі для гэтага зроблены вельмі актыўна. У 2016 годзе ёсць упэўненасць, што гэтыя лічбы дасягальныя. Ужо ёсць канкрэтныя вынікі", - заявіў Давід Катарыя.

Паводле слоў пасла, Грузія зацікаўлена ў развіцці экспарту і імпарту. "Мы зацікаўлены ствараць сумесныя прадпрыемствы, як у Грузіі, так і ў Беларусі, выкарыстоўваючы для гэтага ўсе магчымасці і ўсе напрамкі супрацоўніцтва, - адзначыў кіраўнік грузінскага дыппрадстаўніцтва. - Адным з актыўных напрамкаў супрацоўніцтва з'яўляецца турызм. Тыя ж турыстычныя патокі ў Грузію з Беларусі за апошні год узраслі на 60-70 працэнтаў". Давід Катарыя таксама сказаў, што ў інтарэсах грузінскага боку развіццё нацыянальных брэндаў на беларускім рынку, адным з найбольш вядомых сярод якіх з'яўляецца "Баржомі".

Давід Катарыя выказаў упэўненасць, што пасольства Беларусі ў Грузіі надасць магутны імпульс для далейшага развіцця адносін паміж дзвюма краінамі, паколькі гістарычна яны заўсёды былі цёплымі.

У бліжэйшыя дні найбольш яскравым прыкладам беларуска-грузінскага супрацоўніцтва стане другі фестываль нацыянальнай культуры Грузіі, які адбудзецца ў Мінску на тэрыторыі Верхняга горада 27 жніўня. Мерапрыемства будзе мець гастранамічны характар. Шэф-повары на працягу пяці гадзін будуць вучыць мінчан сакрэтам грузінскай кухні. Таксама будзе арганізаваны фудкорт з удзелам каля 20 рэстаранаў. Наведвальнікі змогуць пакаштаваць аўтэнтычныя стравы Грузіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі