Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 мая 2018, 14:53

Беларусь і Ганконг абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў гандлёва-фінансавай сферы

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Ганконг абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва ў гандлёва-фінансавай сферы, паведамілі БЕЛТА ў Асацыяцыі беларускіх банкаў.

Старшыня асацыяцыі Аляксандр Кучынскі 15 мая сустрэўся з кіраўніком прадстаўніцтва Дзяржаўнага агенцтва па прыцягненні прамых замежных інвестыцый пры ўрадзе Ганконга "Інвест Ганконг" у Расіі, краінах СНД і Балтыі, кіраўніком прадстаўніцтва Савета па развіцці гандлю Ганконга ў СНД Леанідам Арловым. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні развіцця беларуска-кітайскага інвестыцыйнага супрацоўніцтва, магчымасці ўдзелу беларускіх банкаў у саміце Belt and Road Summit, які адбудзецца ў Ганконгу 28 чэрвеня, і ў шэрагу іншых мерапрыемстваў, а таксама выкарыстання спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Кітая ў якасці гандлёвай платформы для айчынных вытворцаў. Асаблівая ўвага ў час перагавораў удзялялася інтэнсіфікацыі двухбаковых сувязей і абмену вопытам у сферы развіцця плацежных і фінтэх-паслуг, электроннай камерцыі, інавацыйных сэрвісаў на базе мабільных устройстваў.

"Гэта ўжо другі візіт прадстаўнікоў Ганконга ў бягучым годзе, арганізаваны па праекце эканамічнага пояса Шаўковага шляху, што рэалізуецца ўрадам КНР, - адзначыў Аляксандр Кучынскі. - Упэўнены, што ўдзел ў ім беларускіх банкаў будзе садзейнічаць прыцягненню замежных інвестыцый у нашу краіну і ў цэлым развіццю эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў гандлёва-фінансавай сферы".

Асацыяцыя беларускіх банкаў утворана ў 1990 годзе ў мэтах каардынацыі дзейнасці крэдытна-фінансавых устаноў і цяпер аб'ядноўвае 36 банкаў і арганізацый. Асацыяцыя з'яўляецца адным з заснавальнікаў і членам Міжнароднага каардынацыйнага савета банкаўскіх асацыяцый краін СНД, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, заключаны партнёрскія пагадненні больш як з 20 банкаўскімі і бізнес-аб'яднаннямі Расіі, Украіны, СНД, ЕАЭС, Сярэдняй Азіі і Еўропы.

Дзяржаўнае агенцтва па прыцягненні прамых замежных інвестыцый пры ўрадзе Ганконга "Інвест Ганконг" - афіцыйны орган урада спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг, створаны ў 2000 годзе для прыцягнення і садзейнічання прамым замежным інвестыцыям, аказання дапамогі ў стварэнні і развіцці бізнесу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі