Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 чэрвеня 2018, 15:28

Беларусь і Еўракамісія абмеркавалі спрашчэнне ўзаемнага доступу на рынкі

13 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Чацвёрты раўнд гандлёвага дыялогу паміж Міністэрствам замежных спраў Беларусі і генеральным дырэктаратам Еўрапейскай камісіі па гандлі адбыўся 12 чэрвеня ў беларускім знешнепалітычным ведамстве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік дырэктара дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Юрый Гарэлік, дэлегацыю дырэктарата Еўрапейскай камісіі па гандлі - намеснік начальніка ўпраўлення генеральнага дырэктарата па гандлі Рута Зарнаўскайтэ. У час перагавораў абмеркаваны найбольш вострыя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў мэтах спрашчэння ўмоў узаемнага доступу на рынкі і стварэння спрыяльных умоў для развіцця дзелавых кантактаў.

Дэлегацыю Еўрапейскай камісіі прыняў першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка.

Правядзенне на пастаяннай аснове пасяджэнняў гандлёвага дыялогу дае магчымасць абменьвацца інфармацыяй аб канкрэтных чаканнях Беларусі і Еўрасаюза ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмяркоўваць фарміраванне дагаворнай базы двухбаковых гандлёвых адносін, узгадняць механізмы ўзаемадзеяння па ўстараненні бар'ераў ва ўзаемным гандлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі