Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 жніўня 2016, 10:28

Беларусь і Егіпет разглядаюць магчымасць стварэння СП па выпуску лякарстваў

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Рачкоў 23 жніўня сустрэўся з міністрам аховы здароўя і народанасельніцтва Егіпта Ахмедам Радзі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

"Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, уключаючы магчымасці стварэння сумесных вытворчасцей лекавых сродкаў, у тым ліку супраць гепатыту С", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Дасягнуты дамоўленасці аб устанаўленні прамых кантактаў паміж беларускімі і егіпецкімі вытворцамі лекавых сродкаў і прапрацоўцы ўзаемных візітаў міністраў аховы здароўя дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі