Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 чэрвеня 2017, 15:25

Беларусь і Ангола дамовіліся аб хутчэйшым стварэнні сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Ангола дамовіліся аб хутчэйшым стварэнні сумеснай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі па выніках сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Анголы Жоржэ Рэбелу Пінту Шыкоці, які завяршае афіцыйны візіт у Беларусь.

Бакі падвялі вынікі праведзенага візіту, дэталёва абмеркавалі план мерапрыемстваў па нарошчванні двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах. "Дасягнута дамоўленасць аб хутчэйшым стварэнні сумеснай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, першае пасяджэнне якой павінна адбыцца да канца бягучага года", - праінфармавалі ў МЗС.

Ключавым перспектыўным праектам у сферы прамысловай кааперацыі вызначана прапрацоўка стварэння зборачнай вытворчасці трактароў "Беларус" у Анголе. Бакі таксама дамовіліся садзейнічаць развіццю ўзаемнага гандлю, уключаючы пастаўкі ў гэту афрыканскую краіну кар'ернай тэхнікі, грузавых аўтамабіляў і іншай беларускай прадукцыі.

Жоржэ Рэбелу Пінту Шыкоці падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём і насычаную праграму знаходжання ангольскай дэлегацыі ў Беларусі, высока ацаніў перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння на падставе праведзеных у Мінску сустрэч і перагавораў.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін дамовіліся прадоўжыць дыялог у Луандзе ў ходзе візіту ў адказ міністра замежных спраў Беларусі ў Анголу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі