Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2017, 14:34

Беларусь гатова пастаўляць у Татарстан электробусы

25 мая, Казань /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова пастаўляць у Татарстан электробусы, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Татарстана Рустамам Мініханавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Мінску электробусы праходзяць ужо выпрабаванні па асобных маршрутах. Гэта новы від транспарту для СНД, мы разлічваем на добрыя тэхніка-эканамічныя паказчыкі праекта", - адзначыў Андрэй Кабякоў. "Беларуская тэхніка ўжо заслужыла павагу ў Татарстане, хацелася б, каб мы гэты напрамак супрацоўніцтва не страцілі", - дадаў прэм'ер-міністр.

Акрамя таго, беларускія вытворцы гатовы нарошчваць пастаўкі лесанарыхтоўчай тэхнікі. Татарстанскія заказчыкі, якія пратэсціравалі ўжо яе, засталіся задаволены тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі і сэрвісным абслугоўваннем.

Беларусь разлічвае на запрашэнні Татарстана да ўдзелу ў федэральных і рэгіянальных праграмах у сферы аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, капітальнага рамонту жылля. "Лічу, у рамках плана мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Татарстана на 2017-2020 гады мы будзем усё гэта рэалізоўваць і напаўняць план канкрэтнымі прыкладамі супрацоўніцтва", - дадаў Андрэй Кабякоў.

Андрэй Кабякоў 25-26 мая наведвае Рэспубліку Татарстан Расійскай Федэрацыі з рабочым візітам. Запланавана наведванне тэхнаполіса "Хімград", ПАТ "Казаньаргсінтэз", стадыёна "Казань Арэна". Кіраўнік беларускага ўрада 26 мая прыме ўдзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў урадаў у СНД і Еўразійскага міжурадавага савета, якія адбудуцца ў Казані. Пасяджэнні пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Не выключана, што на палях саміту кіраўнік беларускага ўрада правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі