Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 верасня 2017, 12:45

Беларусь гатова пастаўляць у Сібір шырокі спектр тэхнікі - Кабякоў

27 верасня, Новасібірск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова пастаўляць у Сібір шырокі спектр тэхнікі, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы з паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расіі ў Сібірскай федэральнай акрузе Сяргеем Мяняйлам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Сібірскай федэральнай акругай за сем месяцаў 2017 года склаў амаль $600 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырас у 1,7 раза. "Мы можам супрацоўнічаць па ўсім спектры напрамкаў, у тым ліку гатовы пастаўляць шырокі спектр тэхнікі", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

У прыватнасці, беларускія прадпрыемствы прапануюць сучасную камунальную і аўтадарожную тэхніку, якая неабходна сібірскім рэгіёнам. Беларускі "БелАЗ" наладзіў узаемадзеянне з прадпрыемствам "Сібэлектрапрывод", прадукцыя якога прымяняецца пры стварэнні БелАЗаў. "Дзякуючы таму, што мы робім канкурэнтаздольную прадукцыю, мы не толькі ўтрымліваем пазіцыі на рынку Расійскай Федэрацыі, СНД, але і асвойваем новыя рынкі, у прыватнасці, Інданезію, ідзём у Індыю", - дадаў прэм'ер-міністр.

Беларусь таксама гатова нарошчваць узаемадзеянне з Сібірскай федэральнай акругай у сферы АПК. Напрыклад, беларускія спецыялісты маглі б дапамагчы ў будаўніцтве малочнатаварных комплексаў.

Андрэй Кабякоў запрасіў Сяргея Мяняйлу наведаць Беларусь з афіцыйным візітам.-0-

Фота Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі