Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2018, 13:54

Беларусь гатова да сумеснай работы з Маскоўскай вобласцю па ўсіх напрамках - Петрышэнка

25 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь гатова да сумеснай работы з Маскоўскай вобласцю на ўзаемавыгаднай аснове па ўсіх напрамках. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка 24 мая на сустрэчы з губернатарам Маскоўскай вобласці Андрэем Вараб'ёвым, якая адбылася ў час ХXII Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

Станоўча ацаніўшы тэндэнцыю росту ўзаемнага тавараабароту ў 2017 годзе, пасол адзначыў, што ў I квартале 2018 года тавараабарот Беларусі з Маскоўскай вобласцю прадоўжыў актыўны рост і склаў каля $1,3 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года амаль на 18 працэнтаў.

Маскоўская вобласць мае адзін з самых высокіх паказчыкаў па беларускім экспарце, у рэгіёне найбольш развітая з усіх расійскіх суб'ектаў тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў, па аб'ёме тавараабароту Беларусь з'яўляцца адным з самых вялікіх гандлёвых партнёраў Падмаскоўя, падкрэсліў Андрэй Вараб'ёў.

"На сустрэчы было абмеркавана пытанне правядзення мерапрыемстваў у рамках рабочай групы па развіцці і каардынацыі супрацоўніцтва Беларусі і Маскоўскай вобласці. Адзначана, што рэгулярнае правядзенне яе пасяджэнняў дасць магчымасць аператыўна прымаць рашэнні па самых актуальных пытаннях, ажыццяўляць каардынацыю работы дзяржорганаў, прадпрыемстваў і арганізацый бакоў па рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей", - праінфармавалі ў пасольстве.

Ігар Петрышэнка падкрэсліў таксама значнасць далейшага развіцця прамысловай і сельскагаспадарчай кааперацыі для двухбаковага супрацоўніцтва і забеспячэння прадпрыемстваў, гаспадарак, гандлёвых сетак Маскоўскай вобласці якаснай беларускай тэхнікай, абсталяваннем, таварамі і прадуктамі. Ён запрасіў Андрэя Вараб'ёва прыняць удзел у V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Магілёве восенню, а прадстаўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый вобласці - на Беларускі аграпрамысловы тыдзень "Белагра-2018" у Мінску (5-10 чэрвеня). Дыпламат прапанаваў таксама наведаць беларускія прадпрыемствы па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі, мяса-малочнай прадукцыі ў час правядзення тыдня.

"Удзел прадстаўнікоў Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі ў міжнародных спецыялізаваных выстаўках "Белагра", "Белферма", "Белпрадукт", "Харчовая індустрыя", якія пройдуць у чэрвені ў Мінску, пасол абмеркаваў таксама з намеснікам кіраўніка гэтага расійскага ведамства Яўгенам Грамыкам", - дадалі ў дыппрадстаўніцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі