Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 верасня 2016, 18:49

Беларусь гатова да больш актыўнай работы над сумеснымі праектамі з Эквадорам - Мясніковіч

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова да больш актыўнай работы над сумеснымі праектамі з Эквадорам. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы, у якой прынялі ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эквадора ў Беларусі Карлас Умберта Ларэа Давіла, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Бакі абмеркавалі беларуска-эквадорскае партнёрства. "Рады, што нашы дамоўленасці атрымліваюць актыўнае развіццё і супрацоўніцтва мае рэзультат", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Спікер, у прыватнасці, спыніўся на перспектывах двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферах прамысловасці і будаўніцтва, акцэнтаваў увагу на існуючым у кампаніі "Белзамежбуд" і іншых айчынных прадпрыемстваў вопыце ў аднаўленні інфраструктуры пацярпелых ад землетрасення тэрыторый. Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў, што беларускі бок гатовы да больш актыўнай работы над сумеснымі праектамі, у тым ліку ў рамках нацыянальных праграм урада Эквадора.

Пасол у сваю чаргу выказаў удзячнасць за падтрымку, якую аказвае Беларусь Эквадору, у тым ліку за гуманітарную дапамогу, накіраваную ў пацярпелыя раёны.

У час перагавораў таксама абмяркоўваліся актуальныя аспекты супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, галіне прамысловай кааперацыі і іншыя пытанні, якія маюць узаемны інтарэс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі