Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 студзеня 2016, 18:06

Беларусь да 2022 года зменшыць штогадовы імпарт прыроднага газу на 5 млрд куб.м

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь да 2022 года зменшыць штогадовы імпарт прыроднага газу на 5 млрд куб.м. Гэта вынікае з абноўленай дырэктывы нумар 3 "Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы", якая зацверджана ўказам нумар 26 ад 26 студзеня 2016 года, паведамляе БЕЛТА.

Абноўленай дырэктывай прадугледжаны мерапрыемствы, якія павінны павысіць узровень энергетычнай бяспекі краіны. У прыватнасці, Савету Міністраў даручана прыняць меры для зніжэння рызык і недапушчэння крызісных сітуацый у энергазабеспячэнні. Гэтаму павінна садзейнічаць у тым ліку скарачэнне да 2022 года ўзроўню выкідаў парніковых газаў пасля ўводу Беларускай АЭС да 7 млн т у год з дапамогай замяшчэння ў паліўным балансе краіны да 5 млрд куб.м імпартуемага прыроднага газу.

У паліўны баланс краіны будуць максімальна ўключацца ўласныя паліўна-энергетычныя рэсурсы (ПЭР), у тым ліку аднаўляльныя крыніцы энергіі. Так, доля першаснай энергіі ў спажыванні ПЭР павінна скласці не менш як 16 працэнтаў, доля першаснай энергіі з аднаўляльных крыніц - не менш як 6 працэнтаў.

Плануецца таксама стрымліваць рост спажывання ПЭР і збліжаць энергаёмістасць ВУП па парытэце пакупной здольнасці Беларусі з сярэднесусветным значэннем гэтага паказчыка, стымуляваць энергазберажэнне, у тым ліку з дапамогай фінансавай падтрымкі. У эканоміцы неабходна будзе развіваць менш энергаёмістыя вытворчасці, укараняць энергазберагальнае абсталяванне, прыборы і матэрыялы.

Плануецца таксама ўдасканаліць сістэму кіравання электраэнергетычнай сістэмай і стварыць асобныя суб'екты гаспадарання, якія будуць курыраваць розныя віды дзейнасці (вытворчасць, перадачу, размеркаванне і продаж электра- і цеплаэнергіі).

Энергетычную бяспеку краіны будуць ацэньваць з дапамогай спецыяльных індыкатараў, галоўным будзе паказчык адносін аб'ёму вытворчасці (здабычы) першаснай энергіі да аб'ёму валавога спажывання ПЭР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі