Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 студзеня 2018, 17:36

Беларусь будзе супрацоўнічаць з кампаніяй IMEX па прасоўванні сельгаспрадукцыі на рынак Ірана

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗАТ "Мяса-малочная кампанія" і іранская кампанія IMEX заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве па прасоўванні беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі на рынак Ірана, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў.

"Перагаворы завяршыліся падпісаннем пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ЗАТ "Мяса-малочная кампанія" і іранскай кампаніяй IMEX. У адпаведнасці з пагадненнем, плануецца супрацоўніцтва ў галіне прасоўвання беларускай сельгаспрадукцыі на іранскі рынак - у першую чаргу ялавічыны і сметанковага масла. Наступны этап - сухое малако і дзіцячыя малочныя сумесі, а ў далейшым хацелася б выйсці на пастаўкі сыроў і іншай малочнай прадукцыі ў Іран. Пагадненне таксама прадугледжвае супрацоўніцтва ў галіне сертыфікацыі беларускіх прадпрыемстваў для паставак прадукцыі на іранскі рынак. Абмяркоўваецца таксама магчымасць выхаду на экспарт сельгаспрадукцыі ў Іран у аб'ёме каля $100 млн у год", - сказаў Аляксей Багданаў.

Таксама ў час перагавораў бакі дамовіліся аб правядзенні ў Іране ў канцы лютага дзелавога бізнес-форуму з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і бізнес-колаў мяса-малочнай прамысловасці абедзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі