Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 жніўня 2016, 16:01

Беларусь блізка да дасягнення разумення з расійскімі партнёрамі па цане на газ і пастаўках нафты - Кабякоў

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь блізка да дасягнення разумення з расійскімі партнёрамі па пытаннях фарміравання цаны на прыродны газ і паставак нафты. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У ліпені мы крыху праселі (па ВУП. - Заўвага БЕЛТА), на 0,2 працэнта. Але гэта было ў канкрэтнай сітуацыі з канкрэтнымі абставінамі ў сувязі з абмежаваннем пастаўкі нафты на НПЗ - каля 700 тыс. т. Атрымалася, што канцэрн "Белнафтахім" зменшыў аб'ёмы прамысловай вытворчасці і скараціліся адпаведныя аб'ёмы аптовага гандлю нафтапрадуктамі", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

"Але мы спадзяёмся, што гэта часовая з'ява, ідзе перагаворны працэс. Мы дастаткова блізкія да таго, каб дасягнуць разумення з расійскімі партнёрамі і па ўзроўні цэн на газ, і па пастаўках нафты ў Беларусь", - дадаў прэм'ер-міністр.

Ён таксама расказаў, што па выніках шасці месяцаў бягучага года ВУП Беларусі склаўся на ўзроўні 97,5 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. У той жа час па выніках студзеня гэты паказчык складаў 95,6 працэнта. "Гэта значыць, мы на 1,9 працэнтнага пункта за паўгоддзе палепшылі паказчык па ВУП", - канстатаваў Андрэй Кабякоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі