Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 мая 2018, 15:33

Беларусь бачыць вялікія магчымасці для развіцця супрацоўніцтва з Microsoft - Кабякоў

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь бачыць вялікія магчымасці для развіцця супрацоўніцтва з карпарацыяй Microsoft. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы з кіраўніком дэпартамента па стратэгічным супрацоўніцтве з урадам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе карпарацыі Microsoft Евангеласам Крысафідзісам, передает карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў Беларусі ўзяты курс на лічбавізацыю. "Адносіны з такой паважанай кампаніяй, як Microsoft, для нас вельмі важныя. Мы разлічваем, што яны дазволяць нам набыць дадатковы вопыт. У нас вельмі вялікія магчымасці для супрацоўніцтва, гатовы выслухаць вашы прапановы і абмяняцца думкамі, намеціць магчымыя напрамкі ўзаемадзеяння", - сказаў кіраўнік урада.

Паводле яго слоў, ёсць шэраг элементаў супрацоўніцтва, у тым ліку нарматыўнага характару, рэалізацыя якіх дазволіла б узняць узаемаадносіны на больш высокі ўзровень.

Евангелас Крысафідзіс адзначыў важнасць для карпарацыі мець магчымасць абмеркаваць перспектывы развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шадко, кіраўнік Апарату Савета Міністраў Аляксандр Турчын, дырэктар ДУ "Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій" Усевалад Янчэўскі, намеснік начальніка ўпраўлення транспарту, інфарматызацыі і сувязі - загадчык аддзела інфарматызацыі і сувязі Апарату Савета Міністраў Уладзімір Бабцоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі