Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 чэрвеня 2018, 14:07

Беларусь атрымала магчымасць размяшчаць аблігацыі на фінансавым рынку Кітая

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі і Кітайскае рэйтынгавае агенцтва China Chengxin International Credit Rating (CCXI) падпісалі сёння пагадненне аб прысваенні Беларусі крэдытнага рэйтынгу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі ў Кітаі.

Дакумент быў падпісаны ў час сустрэчы міністра фінансаў Уладзіміра Амарына са старшынёй агенцтва Ян Янам. Пагадненне прадугледжвае правядзенне CCXI ацэнкі Беларусі, прысваенне і суправаджэнне крэдытнага рэйтынгу па кітайскай нацыянальнай рэйтынгавай шкале. Дзякуючы падпісанню дакумента Беларусь атрымала магчымасць размяшчаць аблігацыі на фінансавым рынку Кітая.

На сустрэчы бакі таксама абмяняліся вопытам у галіне прысваення міжнародных рэйтынгаў, абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, магчымасці прысваення крэдытных рэйтынгаў беларускім рэзідэнтам.

Уладзімір Амарын таксама правёў перагаворы з намеснікам старшыні Народнага банка Кітая Пань Гуншэнем. У час іх узгоднены алгарытм сумесных дзеянняў па выпуску дзяржаўных каштоўных папер Беларусі на кітайскім рынку. Беларускі бок атрымаў адпаведны дазвол ад Народнага банка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі