Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 снежня 2017, 12:24

Беларусь атрымала аддачу ад мадэрнізацыі прадпрыемстваў у 2017 годзе - Сямашка

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь атрымала аддачу ад мадэрнізацыі прадпрыемстваў у 2017 годзе, заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш выбар, наша стратэгія будаўніцтва новых і мадэрнізацыі дзеючых прадпрыемстваў спрацавалі ў гэтым годзе", - сказаў Уладзімір Сямашка. Ён удакладніў, што многія з вытворчасцей былі фактычна пабудаваны з нуля. Паводле слоў віцэ-прэм'ера, толькі ў дрэваапрацоўцы знешнеэканамічнае сальда за пяць гадоў павялічылася ў 2,6 раза. У 2016 годзе рэспубліка зарабіла больш за $600 млн. Паводле папярэдніх даных, па выніках 2017-га сальда складзе $820 млн. "Краіна стала зарабляць вялікія грошы", - заўважыў віцэ-прэм'ер.

Уладзімір Сямашка таксама дадаў, што чакае істотнага прыросту прамысловай вытворчасці не толькі ў 2018 годзе, але і ў наступны перыяд часу. У першую чаргу - за кошт уводу новых магутнасцей і мадэрнізацыі дзеючых прадпрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі