Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 лютага 2018, 12:27

Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з рэгіёнаў Францыі і ПАР з-за птушынага грыпу

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з рэгіёнаў Францыі і ПАР з-за птушынага грыпу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, новы выпадак захворвання на высокапатагенны грып птушак зарэгістраваны на тэрыторыі Заходне-Капскай правінцыі ПАР, на нізкапатагенны грып птушак - на тэрыторыі рэгіёнаў Новая Аквітанія і Аксітанія ў Францыі.

У сувязі з гэтым уводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтых рэгіёнаў жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, пуху і пер'я, паляўнічых трафеяў (птушынай дзічыны), некаторых кармоў і кармавых дабавак з птушкі.

У дэпартаменце інфармуюць аб неабходнасці прыняць дадатковыя меры кантролю па забеспячэнні біялагічнай аховы птушкагадоўчых аб'ектаў усіх форм уласнасці.

Грып птушак - кантагіёзная хвароба, якая характарызуецца прыгнечанасцю, ацёкамі, пашкоджаннем органаў дыхання, стрававання. Эканамічны ўрон ад гэтага захворвання вялікі ў сувязі з масавай гібеллю захварэўшых птушак, неабходнасцю правядзення строгіх каранцінных і ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, уключаючы знішчэнне хворай птушкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі