Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь абмяркоўвае з Венесуэлай імплементацыю пагаднення аб узаемных пастаўках

Эканоміка 14.04.2018 | 12:29
Фота з архіва
Фота з архіва

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Венесуэле Алег Пафераў сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам па пытаннях планавання Венесуэлы, сустаршынёй Беларуска-Венесуэльскай сумеснай Камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Рыкарда Менендэсам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Абмеркаваны пытанні двухбаковай прамысловай кааперацыі, рэалізацыі сумесных праектаў, а таксама імплементацыі пагаднення аб адгрузках у Беларусь венесуэльскай прадукцыі на ўмовах сустрэчных паставак", - расказалі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Раней паведамлялася аб тым, што бакі дамовіліся аб рэалізацыі механізма, які прызначаны садзейнічаць вырашэнню некаторых праблемных пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, размова ішла аб адгрузках для Венесуэлы машынакамплектаў беларускай тэхнікі ўзамен на пастаўкі гарачабрыкетаванага жалеза, неабходнага для работы БМЗ. Пры гэтым у кастрычніку 2017 года міністр прамысловасці Беларусі Віталь Воўк адзначаў, што размова не ідзе непасрэдна аб таварным абмене, а ўсе адпаведныя гандлёвыя здзелкі будуць ажыццяўляцца "праз грошы".

У Венесуэле дзейнічае СП "МАЗВЕН" па зборцы грузавой тэхнікі маркі "МАЗ", СП "ВенеМінск Трактарэс" па зборцы трактароў "Беларус", завод па зборцы цяжкай дарожна-будаўнічай тэхнікі "Макінар'яс Барынас".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Інфляцыя і дэфляцыя У чэрвені 2018 года прадоўжылася запаволенне інфляцыі. Гадавы прырост спажывецкіх цэн склаў 4,1%.